Спадчына: Брэсцкая епархія
Аўторак, 24 Люты 2015 13:23
22 студзеня 2015 г. – 175 гадоў з часу ўтварэння (1840) Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Звесткі аб з’яўленні хрысціянства на Берасцейскай зямлі належаць да ХІ ст. – часу заснавання старажытнага Берасця. Да сярэдзіны XII ст. Берасцейская зямля ўваходзіла ў склад Тураўскага княства, дзе ўжо ў 1005 годзе была створана праваслаўная епархія.